Навукоўцы з універсітэцкага каледжа Лондана ацанілі рызыкі развіцця інфаркту, інсульту, стэнакардыі і смерці ад прыпынку сэрца ў людзей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі ў залежнасці ад дозы штодня спажыванага імі алкаголю. Аказалася, што ў тых, хто выпівае палову келіха віна ў дзень, рызыкі нават ніжэй, чым у непітушчых, а ў тых, хто спажывае келіх віна ці бутэльку піва ў дзень — прыкладна такія ж. Аб гэтым піша [1] «РИА Новости» са спасылкай на вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе BMC Medicine.
Мінімальную рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў і смерці навукоўцы выявілі ў тых, хто спажываў каля шасці грамаў алкаголю ў дзень. У тых, хто штодня выпіваў 15 грамаў рызыка была крыху вышэй, але ўсё роўна менш, чым у тых, хто не п’е зусім. У адну групу з непітушчымі трапілі тыя, хто кожны дзень выпіваў бутэльку піва або паўбутэлькі віна.
Аўтары даследавання лічаць, што бяспечным для сэрца можна прызнаць ўжыванне да 105 грамаў алкаголю ў тыдзень, што эквівалентна бутэльцы віна ці тром бутэльках піва сярэдняй крэпасці. У тых жа, хто п’е больш, рызыка вострых сардэчных захворванняў рэзка ўзрастае.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20210727/alkogol-1742962007.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/brytanskiya-vuchonyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/alkagol