У Брэсце затрымалі п’янага кіроўцу, які заснуў за рулём і выехаў на тратуар, паведамляе [1] УУС аблвыканкама.
Інспектары ДАІ затрымалі 35-гадовага брэстаўчаніна, які падчас руху аўтамабіля заснуў за рулём і выехаў на тратуар. На шчасце, пешаходаў у гэты момант не было.
Вадзіцель «Аўдзі» растлумачыў, што раніцай выпіў крыху піва, а потым паехаў на працу. Медыцынскі агляд паказаў у яго 3,4 праміле алкаголю. У дачыненні да мужчыны складзены тры пратаколы, у тым ліку за нецвярозы кіраванне. Аўтамабіль змешчаны на штрафпляцоўку.
«1 сакавіка набылі моц змяненні ў КоАП, згодна з якім пакаранне за п’яную язду стала больш жорсткім. Пры наяўнасці этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна — штраф у 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Звыш 0,8 праміле — штраф 200 базавых велічынь і пазбаўленне на пяць гадоў», — нагадалі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Спасылкі
[1] https://vk.com/uvdbrest
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest
[5] https://zviazda.by/be/tags/pyany-kirouca