У Гомелі 46-гадовы дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў вырошчваў каноплі ў кватэры, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.
«21 ліпеня да гамельчука прыйшлі супрацоўнікі наркакантролю і ўчастковы інспектар міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля. Нечаканы візіт праваахоўнікаў гаспадара не парадаваў. Пазней стала ясна чаму: мужчына вырошчваў на балконе каноплі», — распавялі ва УУС. Для гэтага гамяльчанін выкарыстоўваў спецыяльны пасадачны грунт, вадкасць для ўгнаення, прыстасаванне для паліву.
Аператыўнікі канфіскавалі вырашчаны куст канопляў з каранёвай сістэмай. У пакоі знайшлі насенне канопляў, сіта, прыстасаванне для курэння са слядамі нагару. «Мяркуючы па апошнім аксесуары і шматлікім высушаным лісцю на стале і падлозе, марыхуану мужчына ўжываў тут жа», — удакладнілі ва УУС.
Экспертыза пацвердзіла: канфіскаванае — асабліва небяспечны наркатычны сродак.
У дачыненні да гамяльчаніна распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://belta.by/incident/view/gomelchanin-v-kvartire-vyraschival-konoplju-452364-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/aperatyuniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanopli
[5] https://zviazda.by/be/tags/uus-ablvykankama
[6] https://zviazda.by/be/tags/centralny-raus-gomelya
[7] https://zviazda.by/be/tags/uus