Навукоўцы выявілі сем новых відаў кляшчоў, якія паразітуюць на беларусікх кажанах. Некаторыя з іх пераносяць небяспечныя для чалавека інфекцыі, напрыклад хваробу Лайма і сыпны тыф, піша [1] ТАСС са спасылкай на прэс-службу Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ТГУ).
Біёлагі актыўна вывучаюць беларускіх кажаноў — усяго ў краіне выяўлена 20 іх відаў. Аднак некаторыя аспекты навукоўцы пакідалі без належнай увагі — напрыклад, апошні прысвечаны знешнім паразітам рукакрылых артыкул з’явіўся толькі ў 1962 годзе. Навукоўцы з Расіі, Беларусі і ЗША вырашылі выправіць гэтую праблему.
У выніку даследчыкі знайшлі на тэрыторыі Беларусі сем новых відаў кляшчоў, якія паразітуюць на лятучых мышах. Адзін з іх — Carios vespertilionis — выклікае асаблівы неспакой навукоўцаў, паколькі пераносіць узбуджальнікаў небяспечных захворванняў, напрыклад, хваробы Лайма і рікетсіоза (выклікае ліхаманку і сыпны тыф). Гэты клешч нападае не толькі на дзікіх жывёл і грызуноў, але і на людзей.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://nauka.tass.ru/nauka/11994567
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazhany
[3] https://zviazda.by/be/tags/klyashchy
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/dasledvanne