Трагедыя адбылася ў раёне завода «Тэхнапрыбор», піша [1] БелТА са спасылкай на старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі РДГА АСВОД Канстанціна Іванова.
«У другой палове дня група падлеткаў адпачывала каля вадаёма, — распавёў Канстанцін Іваноў. — Па словах відавочцаў, перад тым як пайсці дадому, дзяўчынка вырашыла спусціцца да вады, каб памыць ногі. Аднагодкі папярэдзілі яе аб небяспецы, аднак яна не адрэагавала на іх словы . Магіляўчанка страціла раўнавагу і рэзка сышла пад ваду».
Дзеці сталі клікаць на дапамогу. Іх пачулі дзевяцікласнікі, якія знаходзіліся непадалёк. Да прыезду МНС і машыны хуткай медыцынскай дапамогі яны змаглі дастаць дзяўчынку з вады і сталі вырабляць рэанімацыйныя мерапрыемствы. На жаль, выратаваць падлетка не ўдалося — занадта шмат часу яна правяла пад вадой.
З пачатку года на вадаёмах вобласці патанулі 55 чалавек, з якіх восем — непаўналетнія.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-mogileve-v-karjere-utonula-13-letnjaja-devochka-452399-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/asvod
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanstancin-ivanou
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[5] https://zviazda.by/be/tags/patanuli