ВНУ 26 ліпеня ў сваёй большасці завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы, паведаміў [1] БелТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.
«Але трэба адзначыць, што па 28 ліпеня працягваецца падача дакументаў на бюджэт на спецыяльнасці сельгаспрофілю ў аграрныя ВНУ, — распавёў Сяргей Каспяровіч. — Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія вырашылі атрымліваць адукацыю на платнай аснове і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў ВНУ, будзе працягвацца па 9 жніўня. Пакуль рана казаць пра колькасць пададзеных заяў на бюджэт. Разам з тым на асобныя спецыяльнасці конкурс даходзіць да 3-5 чалавек на месца, недзе ледзь менш, чым колькасць бюджэтных месцаў. Магчыма, па асобных спецыяльнасцях будзе абвешчаны дадатковы набор. Такую інфармацыю ВНУ пададуць пазней».
З сённяшняга дня ў ВНУ стартавалі ўнутраныя ўступныя выпрабаванні. «Яны пройдуць па 4 жніўня. Залічэнне на бюджэт завершыцца 5 жніўня, на платную форму навучання — 11 жніўня», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.
Агульны план прыёму ў 50 устаноў вышэйшай адукацыі (42 дзяржаўных і 8 прыватных) у гэтым годзе складае каля 54,9 тыс. чалавек.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/na-otdelnye-spetsialnosti-v-vuzah-konkurs-sostavljaet-3-5-chelovek-na-mesto-kasperovich-452403-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[3] https://zviazda.by/be/tags/ustupnaya-kampaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kaspyarovich