На днях у інтэрнэце распаўсюдзілася інфармацыя, што на Мінскім трактарным заводзе спынілася вытворчасць аднаго з цэхаў. Галоўны металург МТЗ Ілья ФІРСАЎ назваў гэтую навіну няпраўдай.
— Ліцейная вытворчасць як працавала, так і працуе ў штатным рэжыме. Усімі нарыхтоўчымі матэрыяламі забяспечаны ў поўным аб’ёме. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце пра тое, што на заводзе нібыта спынены цэх, — гэта фэйк. Людзі, якія працуюць тут, у прыватнасці, на ліцейнай вытворчасці, выдатна ведаюць, што гэта так.
Ілья Фірсаў дадаў, што зараз у ліцейным цэху № 2 вядзецца мадэрнізацыя. «Ужо ўстаноўлены і працуюць тры невялікія індукцыйныя печы, і да лістапада плануецца запусціць яшчэ дзве вялікія печы. Такім чынам Мінскі трактарны завод у ліцейным цэху № 2 сыдзе ад выкарыстання коксу і пяройдзе да індукцыйнага плаўлення. Гэта значна павысіць прадукцыйнасць гэтага цэха, а таксама палепшыць экалагічную абстаноўку ў горадзе».
Дар’я ШЛАПАКОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-shlapakova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/liceyny-ceh
[5] https://zviazda.by/be/tags/ilya-firsau