Гомельскай вобласці на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур тысячны рубеж па намалоту пераадолелі 10 экіпажаў камбайнераў, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на намесніка старшыні Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіну Салавей.
«У лідэрах уборачнай кампаніі 10 экіпажаў камбайнераў, якія намалацілі больш за 1 тыс. т. Сярод іх адзін моладзевы — Антона Дзержаноўскага і Андрэя Манькова з КСУП Агракамбінат «Холмеч» Рэчыцкага раёна. Ёсць у ліку перадавікоў і сямейны экіпаж. Гэта бацька і сын Міхаіл і Віталь Салдаценка з ААТ «Чэмерыскі» Брагінскага раёна«, — распавяла Галіна Салавей.
Больш за 1 тыс. т новага ўраджаю перавезлі з палёў 36 кіроўцаў. З іх 4 маладых. Двое працуюць у ААТ «Чэмерыскі» — Уладзімір Мятліцкі і Канстанцін Алішэўскі, адзін прадстаўнік ААТ «Звязда» Чачэрскага раёна — Антон Маісеенка і адзін работнік КСУП «Слабадская імя Леніна» — Аляксандр Прус.
У Гомельскай вобласці ўбрана 37,4% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана каля 310 тыс. т збожжа. Па ўраджайнасці лідзіруе Буда-Кашалёўскі раён. Тут збіраюць каля 30 ц/га. Па тэмпах уборкі ў лідэрах аграрыі Мазырскага раёна, якія прыбралі ўжо 60% плошчаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/desjat-ekipazhej-kombajnerov-preodoleli-tysjachnyj-rubezh-po-namolotu-v-gomelskoj-oblasti-452593-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/galina-salavey
[3] https://zviazda.by/be/tags/agrakambinat-holmech
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-ablasnaya-prafsayuznaya-arganizacyya-belaruskaga-prafsayuza