У курортнай Антальі бушуюць лясныя пажары. Прычынай стала ўзгаранне на сметніку. Жыхары трох кварталаў эвакуіраваны, паведамляе тэлеканал TGRT Haber, распавядае [1] БелТА.
Губернатар правінцыі Мустафа Ігіт сказаў, што пажар распаўсюджваецца ў бок населеных пунктаў. Жыхары кварталаў Эўрэнсекі, Калемлер і Енікёй былі эвакуіраваны з-за пажару. Ён дадаў, што агонь хутка распаўсюджваецца з-за моцнага ветру.
У сацсетках сталі з’яўляцца кадры пажару. Відавочцы паведамляюць, што агонь ужо дабраўся да гасцініц і жылых дамоў.
Для тушэння пажару прыцягнута авіяцыя.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/world/view/u-kurortnaj-antali-bushujuts-ljasnyja-pazhary-102392-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/antalya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/aviyacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kurort
[6] https://zviazda.by/be/tags/mustafa-igit
[7] https://zviazda.by/be/tags/agon