Цэнтралізаваная вакцынацыя ад каранавіруса студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, якія не паспелі прышчапіцца ў мінулым навучальным годзе, пачнецца ў верасні. Пра гэта паведаміла 28 ліпеня падчас стрыму на афіцыйным YouTube-канале БДМУ дэкан фармацэўтычнага факультэта Наталля Гурына, паведамляе [1] «Мінск-Навіны».
Звяртаючыся ў ходзе онлайн-трансляцыі да бацькоў першакурснікаў, Н. Гурына падкрэсліла, што большасці з новаспечаных студэнтаў не споўнілася 18 гадоў, таму адказнасць за рашэнне прышчапіцца ад кавіда ляжыць на бліжэйшых родных.
Таксама Н. Гурына звярнулася да першакурснікаў.
— Вы павінны разумець, што трапляеце ў вельмі шчыльную, насычаную студэнцкую сераду. Акрамя таго, да нас на вучобу з усіх рэгіёнаў зямнога шара прыедуць замежныя студэнты. Таму, як толькі вам споўніцца 18 гадоў, вельмі важна абараніцца ад каранавіруса. Дарэчы, у верасні мы пачнем цэнтралізаваную вакцынацыю студэнтаў, якія не паспелі прышчапіцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-sentyabre-studenty-bgmu-smogut-czentralizovanno-privitsya-ot-sovid-19/
[2] https://zviazda.by/be/tags/natallya-guryna
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdmu
[5] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya