Улады Францыі заявілі, што чацвёртая хваля каранавіруснай інфекцыі ахапіла ўсю краіну. Пра гэта распавёў афіцыйны прадстаўнік францускага ўраду Габрыэль Аталь, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на канал RT France.
«Чацвёртая хваля абрынулася на ўсю тэрыторыю Францыі», — заявіў Габрыэль Аталь. Ён адзначыў, што «цяпер у нас рэгіструецца больш за 19 тыс. выпадкаў у дзень, гэта на 97% больш, чым тыдзень таму».
Ён адзначыў, што назіраецца рэзкі кантраст паміж колькасцю новых выпадкаў COVID-19 і колькасцю людзей, якім неабходная шпіталізацыя, у параўнанні з папярэднімі хвалямі. І галоўнай прычынай такіх станоўчых паказчыкаў стала масавая вакцынацыя, якая праходзіць у краіне, дзякуючы чаму і атрымалася знізіць нагрузку на ахову здароўя.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/vo-frantsii-chetvertaja-volna-covid-19-ohvatila-stranu-452615-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/chacvyortaya-hvalya
[6] https://zviazda.by/be/tags/gabryel-atal
[7] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya