Жыхар Капыльскага раёна прысвоіў 140 л афарбаванага дызельнага паліва. Пра гэта паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі Капыльскага РАУС выявілі факт захоўвання жыхаром Капыля ў кузаве яго грузавога аўтамабіля маркі «Нісан Кабстар» 140 л афарбаванага дызельнага паліва. Як адзначаецца, яно пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку толькі ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі.
Дзеянні мужчыны кваліфікаваны па ст.13.23 КаАП. Правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У ведамстве дадалі, што з пачатку ўборачнай кампаніі праваахоўнікі выявілі ў Капыльскім раёне тры факты здзяйснення крадзяжоў маёмасці з аб’ектаў АПК. Усе крадзяжы здзейсненыя непасрэдна работнікамі сельгаспрадпрыемстваў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-kopylskogo-rajona-pohitil-u-selhozpredprijatija-140-l-diztopliva-452618-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kapylski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dyzpaliva
[4] https://zviazda.by/be/tags/uus-minskaga-ablvykankama-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/raus
[6] https://zviazda.by/be/tags/apk