Паводле дадзеных апошніх даследаванняў, значнай розніцы ва ўзроўні смяротнасці паміж пацыентамі, чые донары ўжывалі забароненыя рэчывы або ўстрымліваліся ад іх ужывання, не назіраецца, перадае [1] Лента.ру са спасылкай на Daily Mail.
Навукоўцы лічаць, што сэрцы наркаманаў, якія памерлі ад перадазіроўкі, бяспечныя для трансплантацыі і пацыентам, якія чакаюць новы орган, не варта адмаўляцца ад іх.
Раней [2] амерыканскія хірургі ўпершыню правялі паспяховую трансплантацыю штучнага сэрца Aeson, распрацаванага французскай кампаніяй CARMAT. Штучнае сэрца мае дзве жалудачкавыя камеры і чатыры клапана як сапраўдны орган, яно сілкуецца ад знешняй прылады. У штучным сэрца, зробленым з біасумяшчальных матэрыялаў, у тым ліку з бычынай тканіны, выкарыстоўваецца камбінацыя датчыкаў і алгарытмаў, каб падтрымліваць тэмп сэрцабіцця і цыркуляцыю крыві па целе.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2021/07/29/serdje/
[2] https://zviazda.by/be/news/20210722/1626933176-u-zsha-upershynyu-pravyali-perasadku-shtuchnaga-serca
[3] https://zviazda.by/be/tags/serca
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkamany
[5] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogii
[6] https://zviazda.by/be/tags/perasadka