У турэцкай правінцыі Анталья тры чалавекі загінулі ў выніку пажараў, паведамляецца на сайце Упраўлення па надзвычайных сітуацыях Турцыі, перадае [1] БелТА.
Згодна з інфармацыяй 3 чалавекі загінулі, 122 пацярпелі і 58 праходзяць лячэнне.
Як паведамлялася раней [2], 28 ліпеня пажар успыхнуў у 4 розных кропках раёна Манаўгат у Антальі. Агонь хутка распаўсюдзіўся. Для тушэння былі задзейнічаныя самалёт, 19 верталётаў, 30 будаўнічых машын, 960 пажарных і 30 пажарных машын.
Прэв’ю: 61saat.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-kurortnoj-antalje-v-rezultate-pozharov-pogibli-3-cheloveka-452735-2021/
[2] https://zviazda.by/be/news/20210728/1627480050-u-kurortnay-antali-bushuyuc-lyasnyya-pazhary
[3] https://zviazda.by/be/tags/antalya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[5] https://zviazda.by/be/tags/susvet