У Брэсцкай вобласці вырасла доля працаўнікоў, заработная плата якіх перавышае Br1 тыс. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, паведамляе [1] БелТА.
Зараз у вобласці амаль 46% працуючых атрымліваюць заробак большы за Br1 тыс. Год таму іх было 37%. У Брэсце такую зарплату атрымліваюць больш за палову працуючых (56%), на Століншчыне — 29%, у Маларыцкім раёне — 30%, у Драгічынскім — 31%.
У цэлым па выніках першага паўгоддзя заработная плата ў рэгіёне склала Br1149 і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 13,8%. Усе раёны, акрамя Лунінецкага, забяспечылі заданне па росце гэтага паказчыка. Станоўчыя тэндэнцыі адзначаюцца таксама ў скарачэнні ўзроўню дыферэнцыяцыі ў аплаце працы: практычна на 10 тыс. чалавек паменшылася колькасць працуючых з заработнай платай ніжэй мінімальнай — з 7,1% да 3,3%. Больш за ўсё работнікаў з такім заробкам у Драгічынскім, Столінскім, Пінскім і Маларыцкім раёнах.
«У канчатковым выніку заработная плата, яе фарміраванне з’яўляюцца асноўным паказчыкам. У прынцыпе, гэта сведчыць аб развіцці і стане спраў эканамічнага комплексу ў цэлым у раёне — пачынаючы ад прамысловасці, заканчваючы спажывецкі кошык. Таму я прашу ўлічыць гэта кіраўнікоў», — сказаў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/zarplata-pochti-46-rabotnikov-brestskoj-oblasti-prevyshaet-br1-tys-452793-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-garadzecki
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest
[5] https://zviazda.by/be/tags/dragichyn
[6] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-shuleyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/zarplata