Сталічныя праваахоўнікі затрымалі 27-гадовага мужчыну, які скраў пакінуты без нагляду мабільны тэлефон. Пра гэта, як паведамляюць [1] «Мінск-Навіны», інфармуе Telegram-канал «Міліцыя Мінска».
Па словах затрыманага, па шляху з крамы да аўтамабіля ён звярнуў увагу на тэлефон, што ляжаў на бардзюры, і забраў яго. Ужо дома мужчына дастаў з прылады сім-карту, а сам мабільнік адвёз на працу. Агульная сума шкоды — больш за 700 рублёў.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за крадзеж. Вядома, што раней гэтага мужчыну неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за злачынствы маёмаснага характару.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-zaderzhali-muzhchinu-kotoryj-nashel-i-prisvoil-sebe-chuzhoj-mobilnyj-telefon/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-telefon
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya-minska
[4] https://zviazda.by/be/tags/pravaahouniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh