Нагадаем, што ў рамках адзінага дня прыёму грамадзян адбыўся маштабны выезд сенатарскага корпуса на Віцебшчыну (больш падрабязна аб яго выніках — у матэрыяле «Задача — выслухаць і дапамагчы» на стар. 3).
У размове з журналістамі Наталля Качанава растлумачыла, чаму такія формы работы важныя — яны дазваляюць аператыўна рэагаваць на праблемы рэгіёна:
— Адзін з прыярытэтаў органаў улады — работа па раўнамерным развіцці рэгіёнаў. Гэта адзін з прыярытэтных кірункаў, які быў агучаны на шостым Усебеларускім народным сходзе. А для таго каб рэгіёны раўнамерна развіваліся, людзі заставаліся і жылі тут, павінны быць створаны ўсе ўмовы: павінна быць работа, функцыянаваць аб’екты сацыяльнага прызначэння, праводзіцца добраўпарадкаванне і гэтак далей, — перакананая яна. — Вядома, мы будзем аказваць дапамогу і падтрымку ў вырашэнні гэтых пытанняў.
Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу яшчэ на адно важнае пытанне:
— Мы робім акцэнт на тым, што дэпутаты павінны актыўна далучыцца да работы з людзьмі: дэпутацкі корпус усіх узроўняў (пачынаючы ад сельскіх Саветаў і заканч-
ваючы Саветам Рэспублікі, Палатай прадстаўнікоў) павінен працаваць з людзьмі пастаянна і трымаць на кантролі ўзнятыя пытанні, — падкрэсліла яна. — Дэпутаты павінны быць больш настойлівыя там, дзе вырашэнне гэтых пытанняў патрабуецца не толькі на мясцовым узроўні, а неабходнае ўмяшанне на больш высокім узроўні (напрыклад, міністэрстваў, ведамстваў). Таму тут мы хочам зрабіць акцэнт на тым, каб дэпутаты актыўна далучаліся да работы з людзьмі.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyezd-senatarskaga-korpusa-na-vicebshchynu
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[5] https://zviazda.by/be/tags/deputatski-korpus