Недалёка ад пасёлка Бальшавік Гомельскага раёна знішчана плантацыя канопляў, паведамілі [1] ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі наркакантролю Чыгуначнага РАУС недалёка ад пасёлка Бальшавік выявілі ўчастак з дзікарослымі каноплямі. Наркатычныя расліны выкарчавалі і знішчылі. Агульная вага канопляў склала амаль 50 кг.
Праваахоўнікі вобласці працягнуць прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Мак».
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/6178
[2] https://zviazda.by/be/tags/aperacyya-mak
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanopli