Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці, прарэктар па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова Алег Дзячэнка — аб міграцыйным крызісе ў Літве:
— Эпапея з парушэннем правоў чалавека ў адносінах да замежнікаў, якія часова знаходзяцца ў Літве, працягваецца. Імігранты пазбаўленыя права судовай абароны, тэрміны разгляду іх заяў аб прадастаўленні прытулку істотна скарочаныя, на іх аказваецца беспрэцэдэнтны псіхалагічны ціск. Ды і ў самім літоўскім грамадстве растуць ксенафобскія настроі, якія, па-за ўсякім сумневам, падаграваюцца экстрэмістамі, у тым ліку і якія выехалі з нашай краіны.
Увядзенне літоўскімі ўладамі дыскрымінацыйных мер у адносінах да імігрантаў — прыклад сістэмнага парушэння ўніверсальных правоў чалавека, за безумоўнае выкананне якіх так выступаюць заходнія праваабаронцы.
Усё, што адбываецца ў суседняй рэспубліцы — гэта вынік прымянення навязаных звонку еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека. Практыка паказала, што гэтыя стандарты далёкія ад дасканаласці, не ўлічваюць рэальнага становішча спраў і патрабуюць сурёзнай дапрацоўкі.
Шмат пытанняў выклікае здольнасць Літвы самастойна пераадолець іміграцыйны крызіс, які абвастрыўся. Брусель і Вашынгтон праяўляюць зацікаўленасць у далейшай эскалацыі канфлікту, паколькі выкарыстоўваюць яго ў развязанай гібрыднай вайне супраць Рэспублікі Беларусь.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/aleg-dzyachenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/migracyyny-kryzis
[5] https://zviazda.by/be/tags/litva