Нарвежскія медыкі высветлілі, што цяжкія і лёгкія формы каранавіруснай інфекцыі прыкладна ў пяць разоў павялічваюць верагоднасць развіцця доўгатэрміновых праблем з памяццю нават праз восем месяцаў пасля выздараўлення. Вынікі даследавання апублікаваў навуковы часопіс JAMA Network Open, паведамляе [1] ТАСС.
«Нашы назіранні паказваюць, што нават праз восем месяцаў пасля акрыяння, праблемы з памяццю з’яўляліся ў былых носьбітаў COVID-19 значна часцей, чым сярод здаровых добраахвотнікаў. У дадатак да гэтага, каля 82% пацыентаў, скардзіліся на пагаршэнне памяці, пакутавалі і ад іншых збояў у працы арганізма», — пішуць даследнікі.
Каранавірусная інфекцыя выклікае сур’ёзныя парушэнні ў працы мозгу, у тым ліку гарачку, часовае пагаршэнне памяці і зніжэнне разумовых здольнасцяў. Падобныя адкрыцці прымушаюць навукоўцаў даследаваць, як доўга захоўваюцца гэтыя сімптомы ў пацыентаў, якія перажылі цяжкія формы COVID-19, і ці пагаршаюцца яны пасля.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://nauka.tass.ru/nauka/12016915
[2] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/medyki
[5] https://zviazda.by/be/tags/naziranni
[6] https://zviazda.by/be/tags/prablemy-z-pamyaccyu