Нагадаем, трагедыя адбылася 4 мая на скрыжаванні вуліц Сялянская і Савецкая. Шасцігадовую Ульяну і яе брата бабуля забрала з дзіцячага садка і вяла дадому. Аднак да пад’езда яны не дайшлі ўсяго некалькі метраў — на скрыжаванні на іх вылецеў аўтамабіль, і дзяўчынка загінула на месцы здарэння.
Па даных следства, Citroen, за рулём якога знаходзіўся 19-гадовы кіроўца, выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора, дзе сутыкнуўся з машынай Nissan, якая паворочвала з вуліцы Сялянская. Ад удару Citroen развярнула і выкінула на тратуар, дзе ў гэты час знаходзіліся бабуля і ўнукі. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, зрабілі ўсё магчымае, каб выратаваць дзяўчынку.
У дачыненні да кіроўцы Citroen са стажам кіравання менш за год, была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што выклікала па неасцярожнасці смерць чалавека». У судзе малады чалавек віну прызнаў цалкам і раскаяўся ў зробленым. Пацярпелымі ў судзе прызнаныя маці і бабуля загінулай дзяўчынкі. Да абодвух ўладальнікам транспартных сродкаў яны заявілі грамадзянскі іск у суме 500 і 300 тысяч адпаведна.
Пятага жніўня пройдуць судовыя спрэчкі, пасля абвінавачанаму вынесуць прысуд. Яму пагражае да пяці гадоў турмы.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота УСК па Гомельскай вобласці
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/natallya-kaprylenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomel