У сацыяльных сетках з’явіўся новы трэнд — публікаваць фатаграфіі з «сонечнымі татуіроўкамі», якія робяць з дапамогай трафарэта падчас загару. Пакрываючы скуру падобнымі арнаментамі, чалавек рызыкуе стаць пацыентам анколага, папярэдзіў у інтэрв’ю радыё Sputnik дэрматолаг, касметолаг Станіслаў Арканнікаў. Аб гэтым паведамляе [1] «РИА Новости».
Выразны кантраст паміж пацямнелымі і свабоднымі ад загару ўчасткамі скуры можа атрымацца толькі пры інтэнсіўным уздзеянні сонечных прамянёў, інакш малюнак будзе змазаным і невыразным. Таму людзі, якія жадаюць бліснуць ў сацсетках уражальнымі фатаграфіямі, загараюць у сярэдзіне дня, калі гэта асабліва небяспечна, адзначыў Станіслаў Арканнікаў.
«Бяспечны час для загару — да дзесяці гадзін раніцы і з семнаццаці гадзін да позняга вечара. Натуральна, каб “сонечную татуіроўку” зрабіць у гэтыя гадзіны, прыйдзецца выдаткаваць на эксперымент не адзін дзень, інакш розніцу ў колеры скуры не атрымаеш. Таму такія маніпуляцыі праводзяцца у перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці, а гэта можа выклікаць сонечны апёк», — патлумачыў ён.
У сваю чаргу, сонечны апёк можа прывесці не толькі да часовага пашкоджання скуры, але і да паскарэння працэсаў яе старэння, а галоўнае — да анкалагічнага захворвання, меланоме.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20210731/tatuirovki-1743716912.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/sonechny-apyok
[4] https://zviazda.by/be/tags/ankalogiya