Беларускі батутыст Іван Літвіновіч выйграў золата Алімпіяды ў Токіа, паведамляе [2] БелТА.
Па меры набліжэння выступленняў беларусаў напружанне нарастала. Вопытны кітаец Дон Дон, у медальным багажы якога ўжо ёсць ўзнагароды галоўных стартаў чатырохгоддзя, зарабіў ад суддзяў ацэнку 61,235 бала, упэўнена узначаліўшы чаргу прэтэндэнтаў на перамогу. Добра выступіў і новазеландзец Дылан Шміт (60,675).
Уладзіслаў Ганчароў пад ціскам не завагаўся, але атрымаў ацэнку 60,565 бала, заняўшы трэцяе прамежкавае месца.
Апошнім выступаў Іван Літвіновіч. Ён зарабіў 61,715 бала і стаў алімпійскім чэмпіёнам. Уладзіслаў Ганчароў перамясціўся на 4-е месца ў выніковым пратаколе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://www.belta.by/sport/view/ivan-litvinovich-zavoeval-zoloto-olimpiady-453081-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivan-litvinovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[5] https://zviazda.by/be/tags/tokia
[6] https://zviazda.by/be/tags/zolata
[7] https://zviazda.by/be/tags/batut