Жоўты ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 1 жніўня з-за спёкі. Пра гэта паведамілі [1] ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў прагназуецца слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, максімальная днём — плюс 24-30, па паўднёвым усходзе — да плюс 32 градусаў.
Спасылкі
[1] https://belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/spyakota
[4] https://zviazda.by/be/tags/belgidramet