У Бабруйскім раёне 30 ліпеня каля 21.00 на аўтадарозе Мінск — Гомель аўтамабіль Hyundai з’ехаў у кювет і перакуліўся. На месцы здарэння знойдзены труп жанчыны. Кіроўца з парушэннем устаноўленых правіл пакінуў месца аварыі, перадае [1] тэлеграм-канал МУС.
Супрацоўнікі Бабруйскага РАУС у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў усталявалі 44-гадовага жыхара Бабруйска. На момант затрымання фігурант знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Мужчына неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР, а ў красавіку гэтага года пазбаўлены права кіравання за нецвярозую язду.
Загінулая пасажырка, 54-гадовая жыхарка Асіповіцкага раёна, не была прышпіленая рамянём бяспекі. У момант аварыі яе выкінула з аўтамабіля.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminal