Спартсмены Кітая заваявалі сёння шэсць узнагарод і ўзначалілі агульнакамандны медальны залік XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у японскай сталіцы, перадае [1] БелТА.
Сёння прадстаўнікі Кітая сталі ўладальнікамі двух залатых, трох срэбных і адной бронзавай медалі. Усяго ў іх актыве 46 узнагарод (21, 13, 12). На другой пазіцыі зборная Японіі — 30 (17, 5, 8), трэцяе месца ў каманды ЗША — 46 (16, 17, 13). Расійскія атлеты на чацвёртым радку медальнага спісу — 37 (11, 15, 11).
Усяго сёння быў разыграны 21 камплект узнагарод.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/kitajskie-sportsmeny-vozglavljajut-medalnyj-zachet-tokijskoj-olimpiady-453158-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay