Прынамсі 19 чалавек загінулі ў выніку аварыі з удзелам аўтобуса і двух грузавікоў на трасе ў раёне Нчэу ў цэнтральнай частцы Малаві. Пра гэта сёньня паінфармавала агенцтва «Сіньхуа» са спасылкай на прадстаўніка мясцовых уладаў, паведамляе [1] ТАСС.
Па яго звестках, у аўтобусе знаходзіліся 27 чалавек, у тым ліку жанчыны. Колькасць пацярпелых і іх стан не ўдакладняецца.
На месцы здарэння працуюць паліцыя і выратавальныя службы.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/malavi
[3] https://zviazda.by/be/tags/sutyknenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/sinhua-2