У ЗША механізм упершыню ў свеце змог прабегчы пяць кіламетраў на адкрытай прасторы і ўпаў пры гэтым толькі два разы, перадае, перадае [1] МИР 24.
Першы — з-за перагрэву ўнутранага кампутара, а другі — з-за таго, што занадта моцна разагнаўся на павароце. Усю дыстанцыю робат па мянушцы Кейсі пераадолеў за 53 мін на адным зарадзе батарэі.
У працэсе бегу Кейсі яшчэ і саманавучаўся: спецыяльная праграма сачыла за тым, каб робат заўсёды заставаўся ў вертыкальным становішчы. У будучыні, па словах стваральнікаў Кейсі, падобныя механізмы змогуць замяніць кур’ераў.
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/
[2] https://zviazda.by/be/tags/robat
[3] https://zviazda.by/be/tags/beg
[4] https://zviazda.by/be/tags/legkaya-atletyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zsha