Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў Максіма Недасекава з бронзай на гульнях XXXII Алімпіяды, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе арганізацыі.
«Дарагі Максім! Прымі самыя шчырыя віншаванні з заваяваннем бронзавага медаля ў скачках у вышыню на Алімпійскіх гульнях у Токіо. Твой поспех паказаў сілу беларускай лёгкай атлетыкі. Ва ўмовах высокай канкурэнцыі табе ўдалося падняцца на п’едэстал гонару галоўных спаборніцтваў. Упэўнены, у будучыні цябе чакае яшчэ нямала гучных перамог, і дасягненне ў Токіа будзе спрыяць развіццю тваёй спартыўнай кар’еры!», — гаворыцца ў віншаванні.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/prezident-nok-belarusi-pozdravil-maksima-nedosekova-s-bronzoj-na-olimpiade-453240-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nak
[3] https://zviazda.by/be/tags/viktar-lukashenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-u-tokio
[5] https://zviazda.by/be/tags/bronza
[6] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne