У Браслаўскім раёне вадзіцель «Аўдзі» урэзаўся ў дрэва, паведамляе [1] ДАІ Віцебскай вобласці.
Каля сямі гадзін раніцы кіроўца 1972 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі Q7» і рухаючыся па вул.Леніна, у г. п. Відзы Браслаўскага раёна, з боку г. Браслава ў напрамку г. Паставы, не абраў бяспечную хуткасць руху, не ўлічыў дарожныя ўмовы, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем, выехаў на правую па ходзе руху абочыну, дзе здзейсніў наезд на прыдарожныя дрэвы.
У выніку ДТЗ кіроўца і пасажырка 1983 года нараджэння атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў УАЗ «Браслаўская ЦРБ».
Спасылкі
[1] https://vk.com/vitebsk__jai
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/dai