У Навагрудскім раёне ў поле згарэла сьцірта сена. Прычынай пажару стала дзіцячае балаўство з агнём, паведамілі [1] ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Вечарам 31 ліпеня работнік фермы паведаміў у МНС аб тым, што ў поле побач з вёскай Бенін гарыць сьцірта сена. Ратавальнікі неадкладна накіраваліся да месца здарэння. 60-тонная сьцірта была цалкам ахоплена агнём.
«Узнікла пагроза далейшага распаўсюджвання пажару на другой ускрай сцірты, якая знаходзіцца ў 25 м. На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася каля паўгадзіны. Работнікамі МНС выратавана сьцірта вагой каля 120 т. Людзі не пацярпелі», — распавялі ў МНС.
Высветлілася, што прычынай пажару стала дзіцячае свавольства. 12-гадовая дзяўчынка гуляла ў поле з сяброўкай. Яна знайшла запальнічку і падпаліла сена. ІАгон, які імгненна стаў распаўсюджвацца, яна спрабавала тушыць курткай, але не атрымалася. Дзяўчынкі спалохаліся і ўцяклі дадому. Шкоду, якая нанесена гаспадарцы, хутчэй за ўсё, прыйдзецца пакрыць бацькам.
У МНС нагадалі, што летам павялічваецца колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей. Таму бацькам неабходна забяспечыць пастаянны нагляд за імі. Каб зберагчы дзіця ад бяды, варта растлумачыць яму наступствы гульняў з агнём і навучыць дзеянням пры пажары.
Спасылкі
[1] https://grodno.mchs.gov.by/novosti/360259/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns
[5] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc