Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міністра па надзвычайным сітуацыям Вадзіма Сіняўскага.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што новым міністр МНС быў прызначаны зусім нядаўна — 11 сакавіка 2021 года. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якая сітуацыя ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, з пункту погляду міністра. Прэзідэнта цікавіла, якія недахопы бачыць міністр для ўдасканалення работы ведамства. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на яго ўзроўні быў прыняты шэраг рашэнняў, у тым ліку па прапанове новага міністра, на падставе заключэння Дзяржсакратарыята, якія датычацца ўдасканалення структуры МНС.
«Мяне здзіўляе адзін факт — мы так перажываем за ковід, нас крытыкавалі і там, і тут. Але ў нас на вадзе патапіліся больш за 350 чалавек з пачатку года. 350 чалавек, больш за 80% з іх — у нецвярозым выглядзе пайшлі і патанулі. Можна было сказаць, самі вінаватыя. Але ёсць жа доля адказнасці і наша», — звярнуў увагу Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, якая ў краіне абстаноўка з пажарамі. «Колькі людзей загінула, колькі выратавана. Гэта наша галоўная задача — захаваць людзей. І не нанесці шкоду эканоміцы, каб гэты ўрон быў самым мінімальным. Як у нас з пажаранай небяспекай. Я інфармаваны пра тое, што ў нас на поўдні тарфянікі гарэлі або гараць. Якая сітуацыя ў лясах і на тарфяніках», — запытаў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама Прэзідэнт і міністр абмеркавалі шэраг жыццёвых пытанняў, якія існуюць у МНС.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі далажыў Прэзідэнту, што за час свайго знаходжання на пасадзе паспеў аператыўна аб’ехаць усе абласныя ўпраўленні міністэрства па надзвычайных сітуацыях, асобныя органы і падраздзяленні, у тым ліку атрады і падраздзяленні, якія дыслакуюцца на буйных прамысловых прадпрыемствах.
«Штосутачна адпрацоўваем больш за 4 тысячы зваротаў грамадзян, усе атрымліваюць кваліфікаваную дапамогу. У бягучым годзе падраздзяленнямі МНС выратавана больш за 3 тысячы людзей, у тым ліку 96 дзяцей», — расказаў ён.
Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Вадзім Сіняўскі расказаў, аб чым канкрэтна ішла размова з кіраўніком дзяржавы.
Паводле слоў міністра, за першае паўгоддзе 2021 года на тэлефонныя лініі 101 і 112 у МНС паступіла 630 тыс. паведамленняў аб дапамозе. З іх амаль 60 тысяч аб пажарах і надзвычайных сітуацыях. Звыш 99 тыс. аб парушэннях умоў жыццядзейнасці насельніцтва. Каля 472 тыс. — па розных пытаннях аказання кансультатыўна-даведачнай дапамогі і псіхалагічнай падтрымкі. Усяго падраздзялення МНС па сігнале "Трывога«"выязджалі 33,7 тыс. разоў. У розных надзвычайных сітуацыях выратавана больш за 3 тыс. грамадзян.
Па словах міністра, асобна было даложана аб рабоце авіяцыі ў забеспячэнні бяспекі, у тым ліку і за межамі Беларусі. На дагаворнай аснове два верталёты Мі-8 тушаць пажары ў Турцыі. Да працы прыцягнутыя 13 супрацоўнікаў МНС. Вадзім Сіняўскі расказаў, што па просьбе турэцкага боку Беларусь можа накіраваць яшчэ адзін верталёт МІ-26Т для барацьбы з катастрофай.
«Судна ў спраўным стане, лётчыкі гатовыя да выканання задач па прызначэнні. Чакаем запыту ад турэцкага боку аб неабходнасці аказання практычнай дапамогі», — сказаў міністр.
Асобна Вадзім Сіняўскі засяродзіўся на праблеме гібелі людзей на вадзе гэтым летам. «Асноўная прычына гібелі на вадзе — гэта асабістая бестурботнасць, злоўжыванне алкаголем падчас купання і купанне ў неўсталяваных месцах», — падкрэсліў міністр па надзвычайных сітуацыях. Вадзім Сіняўскі расказаў, што і МНС і Таварыства ратавання на водах, органы ўнутраных спраў і дзяржаўнай улады праводзяць шырокую інфармацыйную палітыку, каб звярнуць увагу грамадзян на праблему ў гэтай сферы. Аднак не ўсе прыслухоўваюцца да рэкамендацый.
«Мы вельмі актыўна выконваем функцыі па забеспячэнні бяспекі за кошт нашых баявых разлікаў: людзі нясуць службу па забеспячэнні бяспекі на пажарах, мы здымаем іх з нарадаў для таго, каб рэагаваць на сітуацыі на вадзе. У тым ліку адмысловымі атрадамі, як абласнымі, так і рэспубліканскім атрадам спецыяльнага прызначэння „Зубр“. Дадатковыя сілы і сродкі накіраваны, каб рэагаваць на выратаванне людзей», — расказаў кіраўнік ведамства.
Вадзім Сіняўскі расказаў журналістам пра сітуацыю з пажарнай небяспекай. «Рост пажараў — на 6%, гібель людзей — на жаль, на 9%. Загінулі 374 чалавекі на пажарах», — адзначыў міністр. Асноўная прычына гібелі людзей — бестурботнасць пры курэнні, невыкананне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў. Дзякуючы касмічнаму маніторынгу, узгаранні ў экасістэмах знізіліся больш чым у 2,5 раза. Непагашыным застаецца адзін пажар — на тарфянішчы ў Петрыкаўскім раёне. Плошча ўзгарання першапачаткова была каля 100 га, зараз ачаг складае 40 га. «Ён лакалізаваны, але праблема ў тым, што ён гарыць углыбіню», — растлумачыў Вадзім Сіняўскі.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/vadzim-sinyauski
[6] https://zviazda.by/be/tags/mns-0