За два месяцы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі міліцыі выявілі і знішчылі больш за 3 т нарказмяшчальных раслін (маку і канапель) на агульнай плошчы каля 4 га. Пра гэта паведамілі [1] ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«У Беларусі рэалізуецца спецыяльная праграма ”Мак”. За два месяцы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі міліцыі выявілі і знішчылі больш за 3 т нарказмяшчальных раслін (маку і канапель) на агульнай плошчы каля 4 га — адзначылі ва УУС. — Аператыўнікі падраздзяленняў па наркакантролі сумесна з іншымі службамі перш за ўсё нацэлены на знішчэнне наркасыравіннай базы расліннага паходжання, а таксама на спыненне дзейнасці асоб, якія займаюцца вырошчваннем маку і канапель».
Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магілёўскага аблвыканкама настойліва рэкамендуе грамадзянам паведамляць у органы ўнутраных спраў аб месцах росту раслін з утрыманнем наркотыкаў і людзях, якія займаюцца іх незаконным вырошчваннем. Для тых, хто дапусціць незаконны пасеў або вырошчванне раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, усё можа скончыцца адміністрацыйным штрафам у памеры да 20 базавых велічынь. Пры гэтым не мае значэння, высаджваліся нарказмяшчальныя расліны маку і канапель ці ж яны самі разрасліся на ўчастку.
Спасылкі
[1] https://vk.com/uvd_mogilev
[2] https://zviazda.by/be/tags/pragrama-mak
[3] https://zviazda.by/be/tags/uus-magilyouskaga-ablvykankama-0