Хойніцкія праваахоўнікі ўстанавілі крадзеж амаль 3 т зернеадходаў на прадпрыемстве АПК, паведамілі [1] ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.
Супрацоўнік групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Хойніцкага РАУС выявіў факт крадзяжу зернеадходаў са склада аднаго з аграпрадпрыемстваў раёна. Як устаноўлена, 53-гадовы дырэктар мясцовага сельгаспрадпрыемства з 21 па 24 ліпеня даваў супрацьпраўныя ўказанні падначаленым работнікам па адгрузцы зернеадходаў пшаніцы. Такім чынам яму ўдалося завалодаць 2,9 т прадукцыі. Агульны кошт выкрадзенага — амаль Br654.
Кіраўнік прадпрыемства адразу ж кампенсаваў шкоду. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне парушэнняў заканадаўства ў сферы аграпрамысловага комплексу у рэгіёне, працягваюцца.
Спасылкі
[1] https://vk.com/uvd.gomel
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/hoynicki-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/zerneadhody