Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўважліва сочыць за сітуацыяй вакол Крысціны Ціманоўскай і працуе ў цесным супрацоўніцтве з аргкамітэтам Гульняў і Міжнародным алімпійскім камітэтам, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе НАК.
Як паведамлялася, у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай трэнерскім штабам нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы прынята рашэнне аб спыненні выступу спартсменкі на Гульнях XXXII Алімпіяды ў Токіа.
У паведамленні прэс-службы падкрэсліваецца, што ў адпаведнасці са сваім статутам і Алімпійскай хартыяй НАК Беларусі гатовы і далей адстойваць і абараняць інтарэсы ўсіх беларускіх атлетаў ад любых формаў дыскрымінацыі, калі такія будуць мець месца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskij-nok-tesno-sotrudnichaet-s-mok-v-situatsii-s-timanovskoj-453356-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cimanouskaya
[3] https://zviazda.by/be/tags/nak
[4] https://zviazda.by/be/tags/mak