У Смалявіцкім раёне перакуліўся матацыкліст з пасажырам. Пра гэта паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
«31 ліпеня каля 1.10 на 1-м км аўтадарогі Р53 Слабада — Навасады, паблізу вёскі Дамашаны Смалявіцкага раёна, кіроўца неўсталяванай аўтамашыны стварыў аварыйную сітуацыю 28-гадоваму кіроўцу матацыкла „Сузукі“, што рухаўся ў напрамку Мінска. У выніку адбылося перакульванне матацыкла. Матацыкліст і яго пасажыр атрымалі траўмы», — распавялі ў ДАІ.
Па факце аварыі праводзіцца праверка. Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян, якім што-небудзь вядома аб дадзеным здарэнні, а таксама шукаюць людзей, якія валодаюць запісамі з відэарэгістратараў, з просьбай паведаміць па тэлефонах: (8-017) 229-04-44, (8-029) −339-14-44 альбо на тэлефонную лінію 102.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-smolevichskom-rajone-perevernulsja-mototsiklist-s-passazhirom-gai-ischet-ochevidtsev-453364-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smalyavicki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/matacyklist
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[6] https://zviazda.by/be/tags/udai-uus-minskaga-ablvykankama
[7] https://zviazda.by/be/tags/damashany
[8] https://zviazda.by/be/tags/darozhna-transpartnae-zdarenne