Авіярэйсы па трох новых напрамках, якія злучаюць Мінск і Ірак, запусціла авіякампанія Iraqi Airways, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на Facebook перавозчыка.
Самалёты будуць лятаць у Мінск з Сулейманіі, Басры і Эрбіля. Першы рэйс з Сулейманіі прызначаны на 2 жніўня, з Басры — на 5 жніўня, з Эрбіля самалёт вылеціць 7 жніўня.
Па першым кірунку лайнеры будуць курсіраваць да 25 жніўня, па двух іншых авіязносіны будуць актыўныя да канца кастрычніка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/iraqi-airways-zapustili-tri-novyh-rejsa-iz-gorodov-iraka-v-minsk/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aviyareysy
[3] https://zviazda.by/be/tags/samalety
[4] https://zviazda.by/be/tags/iraqi-airways
[5] https://zviazda.by/be/tags/irak
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[7] https://zviazda.by/be/tags/aviyaznosiny