На сённяшні дзень на Кіраўшчыне ўбрана 64% пасяўных плошчаў, у Краснапольскім раёне 54%, у Бялыніцкім — 53 і па 46% плошчаў у Дрыбінскім, Круглянскім і Глускім раёнах. Усяго ў вобласці сабраны ўраджай на плошчы 141 тысяча гектар (43%), намалочана 434,5 тысячы тон зерня.
Болей тысячы тон намалацілі 52 экіпажы, у тым ліку 7 маладзёжных. У лідарах жніва два экіпажы СВК «Калгас «Радзіма» ў складзе Мікалая Дарэчкіна і Канстанціна Саладухі, якія намалацілі 2303,5 тоны, у тым ліку 700 тон рапсу, і Ігара Шчэлухова і Віктара Васільева, у якіх на раніцу панядзелка было намалочана 1907 тон, у тым ліку 533 тоны рапсу . На трэцім месцы маладзёжны экiпаж стрыечных братоў Андрэя і Сяргея Дрозд з ААТ «Рассвет» iмя К. П. Арлоўскага Кiраўскага раёна з паказчыкам 1749 тон выключна збожжа.
Сярод вадзіцеляў па адвозцы зерне пальму першынства трымае Арцемій Касцюкоў з паказчыкам 2470 тон, у тым ліку 55 тон рапсу (вучэбна-вопытная гаспадарка БДСГА Горацкага раёна), на другім месцы Павел Ціханаў, які перавёз 2400 тон, з улікам 725 тон рапсу (ААТ «Амкадор-Шклоў» Шклоўскага раёна), на трэцім — Аляксей Сенатаў з 2298 тонамі, з якіх 143 тон — рапс (ААТ «Трылесіна-Агра» Дрыбінскага раёна). Першыя два кіроўцы з ліку моладзі. Усяго болей тысячы тон зерневых і зернебабовых перавезлі 84 кіроўцы, ў тым ліку 10 маладых. На рахунку сямі вадзіцеляў, з якіх трое маладыя, болей 2 тысяч тон перавезенага — зерне.
Найлепшая ўраджайнасць у ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна — 55,6 ц/га. На сёння тут было прыбрана 8955 тон зерне і 1650 тон рапсу. На другім і трэцім месцах па ўрадлівасці СВК «Гігант» (53,8) і ААТ «Рассвет» iмя К. П. Арлоўскага (52,9 ц/га).
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта bobruin.by