За студзень — чэрвень у сталіцы ў ходзе 237 праверак выяўлены 1 070 парушэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Для параўнання: за аналагічны перыяд мінулага года знайшлі 343 недахопа. Але адказныя за стан тэрыторый сталі хутчэй рэагаваць на рэкамендацыі эколагаў, не чакаючы пратаколаў і штрафаў. Калі ў першым паўгоддзі 2020-га Мінгаркампрыроды склаў 153 пратаколу, агульная сума спагнанняў па якіх перавысіла 43,6 тысячы рублёў, то ў студзені — чэрвені гэтага — 83 на суму больш за 21,5 тысячы рублёў.
Таксама яны распавялі пра барацьбу з баршчэўнікам Сасноўскага:
— У Мінску распрацаваны планы мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці гэтай інвазійнай расліны для кожнага адміністрацыйнага раёна з указаннем выяўленых месцаў яго росту. Для барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага ў сталіцы прымяняюцца механічны, хімічны і камбінаваны спосабы. Выкарыстанне хімічнага метаду запланавана на 27,266 га, што складае 99,4% ад усёй плошчы росту баршчэўніка Сасноўскага на тэрыторыі горада. На гэты год пастаўлена задача знішчыць усе малыя папуляцыі расліны ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/za-i-polugodie-ekologi-minska-obnaruzhili-vtroe-bolshe-narushenij-poryadka-na-zemle-chem-za-analogichnyj-period-2020-go/
[2] https://zviazda.by/be/tags/barshcheunik-sasnouskaga
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/parushenni