Галоўны трэнер беларускай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч назваў вынікі сённяшніх фіналаў прагназуемымі і адзначыў высокую канкурэнцыю ў вырашальных заездах, перадае [1] БелТА.
«Беларускія весляры выступілі ў двух фіналах, засталіся без узнагарод, але пасыпаць галаву попелам не варта. Вынікі шчыльныя, многія каманды-фаварыты пакуль без узнагарод. Хоць новазеландкі, прызнаю, — прыгажуні! Кубінцы як прыгожа ў каноэ выйгралі! Турнір у Токіа толькі стартаваў, чакаем жаночую байдарку ў адзіночцы на 500 м, на 1000 м байдарку-двойку ў мужчын, Алена Ноздрэва пачне 4 жніўня кваліфікацыю ў каноэ на 200 м. Гульні працягваюцца, і далей тут на вяслярным канале будзе яшчэ цікавей», — сказаў ён.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/shantarovich-ne-stoit-posypat-golovu-peplom-453469-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-shantarovich
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia
[5] https://zviazda.by/be/tags/veslavanne-na-baydarkah-i-kanoe