Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Мікалая Бурляева з 75-гадовым юбілеем, паведамляе [1] прэс-служба беларускага лідара.
«У Беларусі вас ведаюць і любяць як паспяховага акцёра, сцэнарыста, рэжысёра і грамадскага дзеяча, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Прыродны талент і невычэрпная энергія далі магчымасць вам стварыць вялікую колькасць яркіх мастацкіх вобразаў, якія нязменна прывабліваюць шчырасцю і глыбінёй».
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчасць Мікалая Бурляева і ў далейшым будзе садзейнічаць захаванню гуманістычных каштоўнасцей і ўмацаванню культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-narodnomu-artistu-rossiyskoy-federacii-nikolayu-burlyaevu
[2] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-burlyaeu
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne