2 жніўня ў 15:04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне дрэва, пад якім апынуўся заціснуты чалавек, паведамляе [1] МНС.
Да месца паведамлення неадкладна былі накіраваныя падраздзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
— Калі мы з кіроўцам Дзянісам Каратковым пад’ехалі па паказаным адрасе, то ўбачылі дрэва і жанчыну, якая сядзела побач, — успамінае старшы пажарны Максім Макараў. — Яна была напалохана і вельмі ўсхваляваная. Мы з таварышам вызвалілі жанчыну з-пад галін і накінулі ёй на плечы баёўку, так як ішоў моцны дождж. Мы не сталі яе пераводзіць у іншае месца, не хацелі нашкодзіць. У яе была пашкоджана нага. Разам, падтрымліваючы размову, мы чакалі прыезду хуткай дапамогі. Медыкі шпіталізавалі пацярпелую ў бальніцу, ёй апынулася 38-гадовая жыхарка гарпасёлка.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/360376/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/dreva
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasonski-rayon