На раніцу 2 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1044,2 тыс. га, што складае 48,7 працэнта запланаваных плошчаў, піша [3] тэлеграм-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Намалочана 3391 тыс. т збожжа. Па намалоце збожжа лідзіруе Мінская вобласць - 806,4 тыс. т, на другім месцы - Брэсцкая вобласць, дзе атрымана 781 тыс. т. У Гродзенскай вобласці намалочана 499,7 тыс. т, у Віцебскай - 439 тыс. т, у Магілёўскай - 434,5 тыс. т, у Гомельскай - 430,4 тыс. т.
Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 736,5 тыс. га (90,7 працэнта ад плана). Нарыхтавана 799 тыс. т сена (71,5 працэнта ад плана), 11,574 млн т сенажу (85,7 працэнта) і 331,5 тыс. т сіласу (1,71 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,724 млн т адзінак травяных кармоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[3] https://t.me/mshpbelarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzha
[5] https://zviazda.by/be/tags/uborka-uradzhayu
[6] https://zviazda.by/be/tags/statystyka