2 жніўня ў 22:42 у цэнтр аператыўнага кіравання Астравецкага раённага аддзела МНС паступіў тэлефонны званок з інфармацыяй аб задымленні ў пакоі на другім паверсе інтэрната па вуліцы Камсамольскай, паведамляе [1] МНС.
Начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Андрэй Былінскі, пажарны Аляксандр Паўлючык і Ігар Кавалеўскі падняліся на другі паверх інтэрната. У пакоі блока ў шчыльным дыме ратавальнікі выявілі спячым мужчыну, вынеслі яго ў калідор, прывялі ў пачуццё і дапамаглі выйсці на вуліцу. Другое звяно выратавальнікаў у складзе камандзіра аддзялення Вадзіма Камчыцкага, пажарных Дзмітрыя Жугашвілі і Марка Кавалеўскага адкрылі зачыненыя на засаўку дзверы другога пакоя, дзе на падлозе на падпаленым матрацы выявілі яшчэ аднаго мужчыну і вынеслі яго на свежае паветра.
Эвакуацыя жыхароў інтэрната і медыцынская дапамога мужчынам не спатрэбілася. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні кватэраздымшчыка.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/360392/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[5] https://zviazda.by/be/tags/astravecki-rayon