Па меншай меры 17 сельскіх жыхароў былі забітыя бандытамі у нігерыйскім штаце Плато, паведамляе [1] газета Daily Post.
«Увечары 31 ліпеня адбыўся напад на вёску Джеббу Мьянга, у выніку якога былі забітыя 5 чалавек, таксама спалена каля 85 дамоў», — распавёў начальнік паліцыі штата Эдвард Эгбука.
Начальнік паліцыі таксама паведаміў, што атрымаў загад ад губернатара забяспечыць бяспеку на тэрыторыі штата і ўзяць сітуацыю пад кантроль. «Губернатар даў нам два тыдні для таго, каб знайсці і прыцягнуць да адказнасці тых, хто здзейсніў напад», — заявіў Эдвард Эгбука.
У Нігерыі ўжо другі год адзначаецца істотны рост колькасці нападаў банд на мірных жыхароў. Злачынцы забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў для выкупу, выкрадаюць жывёлу, запалохваюць жыхароў, облагая іх рознымі паборамі.
Спасылкі
[1] https://dailypost.ng/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nigeryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/napad
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva