C 3 па 6 жніўня спаборніцтвы на Кубак Грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя пажарна-выратавальнага спорту» пройдуць у Спецыялізаваным ліцэі пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС у Гомелі.
У спаборніцтвах прымуць удзел спартсмены з дзевяці каманд: прадстаўнікі абласных і Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, а таксама дзве каманды Універсітэта грамадзянскай абароны, паведамляе МНС.
Сёння вызначаліся самыя моцныя ў дысцыпліне “Пад'ём па штурмавой лесвіцы на паверхі вучэбнай вежы”. 4 жніўня наймацнейшых вызначаць у «Пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі». 5 жніўня -- у «Пажарнай эстафеце 4х100 метраў». 6 жніўня — у «Баявым разгортванні».
Гэтыя спаборніцтвы — заключны этап падрыхтоўкі спартсменаў мужчынскай і жаночай зборных каманд да чэмпіянатаў свету па пажарна-ратавальным спорце, якія пройдуць c 31 жніўня па 6 верасня ў Казахстане.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kubak-gramadskaga-abyadnannya-belaruskaya-federacyya-pazharna-vyratavalnaga-sportu
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel