У дачыненні да затрыманай распачата крымінальная справа за здзяйсненне крадзяжу ў асабліва буйным памеры, паведамілі [1] ў ГУУС Мінгарвыканкама.
«У ходзе разглядаў устаноўлена, што 31 ліпеня жанчына была запрошаная ў госці да знаёмых. Пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў удзельнікі вечарынкі ляглі спаць. Ноччу яна прачнулася і ў пошуках нажывы адправілася аглядаць асабістыя рэчы таварышаў. У скрынцы з-пад мабільнага тэлефона былі знойдзеныя грошы, выручаныя за продаж кватэры», — распавялі ў ГУУС.
Жанчына забрала не ўсе грошы, а толькі частку, пакінуўшы ўладальніку $ 10 тыс. Яна абмяняла і выдаткавала на алкагольныя напоі і прадукты харчавання $ 1800.
У дачыненні да затрыманай распачата крымінальная справа за здзяйсненне крадзяжу ў асабліва буйным памеры.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/6270
[2] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/smalyavicki-rayon