У Магілёве 5-6 жніўня пройдуць урачыстасці ў гонар Свяціцеля Георгія Каніскага, паведамілі [1] ў Магілёўскай епархіі.
«6 жніўня Праваслаўная царква шануе памяць свяціцеля Георгія Каніскага, малітоўніка і заступніка зямлі Магілёўскай і Беларускай. 5-6 жніўня ў Магілёве адбудуцца ўрачыстасці ў гонар гэтай змагара святой Праваслаўнай веры», — распавялі ў Магілёўскай епархіі.
Пачнуцца ўрачыстыя мерапрыемствы 5 жніўня ў Свята-Мікольскім манастыры. Тут у 17.00 пройдзе набажэнства архірэйскім чынам з чытаннем акафіста свяціцелю Георгію Магілёўскаму. На наступны дзень, 6 жніўня, у 8.30 тут жа пройдзе Боская літургія, пасля якой адбудзецца хрэсны ход да палаца Георгія Каніскага. У Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы ў 9.30 запланавана сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які правядзе боскую літургію ў саслужэнні архірэяў БПЦ.
Апоўдні пройдзе цырымонія закладкі помніка свяціцелю Георгію каля верхняй пляцоўкі лесвіцы, якая вядзе ў парк Падніколле. Пасля гэтага каля палаца Георгія Каніскага адбудзецца малебен у гонар праваслаўнага дзеяча.
Прэв’ю: mogeparhia.by
Спасылкі
[1] http://mogeparhia.by/2021/07/30/5-6-avgusta-v-mogileve-sostoyatsya-torzhestva-v-chest-svyatitelya-georgiya-konisskogo/
[2] https://zviazda.by/be/tags/georgiy-kaniski
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-eparhiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pravaslaue
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-pamyaci