Спатрэбіцца: памідоры — 3 кг, морква — 1 кг, цыбуля — 1 кг, балгарскі перац — 1 кг, алей — 300 мл, соль — 100 г, цукар — 300 г, воцат 9 % — 200 мл.
Усё мыем і чысцім. Памідоры рэжам кавалачкамі, астатнія інгрэдыенты наразаем уручную або з дапамогай камбайна. Усе інгрэдыенты складваем у рондаль, як закіпіць, варым 25 хвілін. Раскладваем па слоіках і закручваем.
Такую загатоўку можна выкарыстоўваць усюды! Дадаваць у капусту і піцу, гатаваць з ёй рыбу пад марынадам і мяса. Атрымліваецца, адна страва ўвесь год корміць.
А яшчэ яна выдатна захоўваецца ў цёплай кватэры.
Спатрэбіцца: курынае філе — 1шт., персікі або нектарыны — 2 шт., рукала — пучок, міні-мацарэлы — 100 г. Для запраўкі: аліўкавы алей — 6 ст. л., бальзамічны воцат — 1 ст. л., цукар — 1 ч. л., чорны перац, сухі базілік.
Рэжам філе невялікімі кавалачкамі. Абсмажваем на патэльні да залатой скарынкі.
Рукалу раскладваем па талерцы. Персікі рэжам на лустачкі. Зверху рукалы выкладваем палавінкі міні-мацарэлы. Следам ідуць курыныя кавалачкі. І ў завяршэнне — персікі. Для заправы змешваем усе інгрэдыенты і пры дапамозе міксера ўсё ўзбіваем. Паліваем салату заправай.
Гэты торцік — выратаванне для тых мам, чые малыя не любяць тварог, які так патрэбны іх арганізму. Спатрэбіцца: тварог — 400 г; згушчонка — 200 г; какава — 1 ч. л. (з горкай), малако — 2/3 шклянкі, печыва — 30 шт.; банан — 1 шт.; ванілін; цукаты або ягады (для аздаблення).
Змешваем у місцы да аднастайнасці палову тварагу з паловай згушчанага малака і ванілінам.
У іншай місцы злучаем другую палову тварагу з пакінутым згушчаным малаком і какавай, старанна змешваем.
Выліваем малако ў плоскую талерку. Абмакваючы ў малако печыва, выкладваем яго на блюда, зверху намазваем яго тварожна-ванільнай масай, разраўноўваем. Затым, абмакваючы ў малако наступную партыю печыва, выкладваем яго і зверху раскладваем парэзаны на кружочкі банан, потым тварожна-шакаладную масу. Затым паўтараем усе пласты так, каб апошнім аказалася печыва, пакрытае тварожна-ванільнай масай. Упрыгожваем наш торт рознакаляровымі цукатамі або свежымі ягадамі; можна пасыпаць надзёртым шакаладам або какавай. Ставім торт у халадзільнік на некалькі гадзін.
Сродак, які каштуе капейкі, але пры гэтым ім можна мыць галаву (лепш, чым дарагімі шампунямі), посуд, дадаваць у ежу, мыць рэчы і лячыць цэлы шэраг хвароб.
Пухкія амлеты
Каб амлеты былі пухкія, як у дарагім рэстаране, дадавайце па 1/4 чайнай лыжкі на кожныя 3 яйкі. Самае галоўнае — не перабраць з содай, каб потым не атрымаўся спецыфічны прысмак.
Далоў пах
Калі вы чысцілі рыбу або рэзалі часнок, вашы рукі будуць пахнуць гэтымі прадуктамі нават пасля мыла. Вазьміце трохі соды і дадайце пару кропель вады, каб атрымалася каша. Вымыйце гэтай кашай рукі і спаласніце цёплай вадой. Цяпер яны не пахнуць!
Заняткі для дзяцей
Калі вы не ведаеце, чым заняць дзіця, зрабіце для яго такую пацешную цацку: 2 часткі соды, 1 частка кукурузнага крухмалу і 1,25 часткі вады варыце да стану густой масы. Астудзіце — і можна гуляць з «глінай». Гэта вельмі цікава і сапраўды бяспечна.
Свежасць ног
Патлівасць ног і непрыемны пах сыдуць, калі вы возьмеце сабе за правіла рабіць ванначкі для ног з харчовай содай. Дадайце соду ў тазік з разліку 2-3 сталовыя лыжкі на 5 літраў вады. Патрымайце ногі хвілін 15-20, а затым вытрыце іх насуха. Гэта дапаможа не толькі прыбраць пах, але і змагацца з грыбком ступні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya