У Мінску на вуліцы Сурганава пад колы аўтамабіля трапіў 56-гадовы мужчына, паведамляе [1] УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 1:00 кіроўца аўтамабіля «Смарт», праязджаючы па вуліцы Сурганава з боку вуліцы Я.Коласа ў напрамку вул. Бяды, у раёне дома № 44 наехала на пешахода-мужчыну. Ён пераходзіў дарогу справа налева адносна руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ мужчына памёр на месцы.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Савецкага РУУС Мінска, следча-аператыўная група ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Праводзіцца праверка.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да ўважлівасці на дарозе, асабліва пры руху ў цёмны час сутак пры неспрыяльных умовах надвор’я.
Спасылкі
[1] https://t.me/s/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz-z-zaginulym
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk